Памятка па карыстаннi камп’ютарам

  • Пажадана ўстанаўліваць камп’ютар у кутку пакоя.
  • Лепш набываць вадкакрыштальныя маніторы.
  • Адлюстраванне на экране павінна быць дакладным і кантрастным, не павінна быць блікаў і адлюстраванняў ад прадметаў, якія знаходзяцца побач.
  • Нельга працаваць за камп’ютарам у цёмным пакоі.
  • Фонавым колерам лепш за ўсё ўзяць зялёны або жоўты.
  • Трэба выключаць камп’ютар пасля заканчэння работы.
  • Трэба сядзець на адлегласці не менш 70 см ад манітора.
  • Шкодна сядзець за камп’ютарам больш за гадзіну ў дзень.
  • Неабходна павышаць вільготнасць у памяшканні, дзе працуе камп’ютар.
  • Не варта прымацца за відэагульні адразу пасля вяртання са школы.

Трэба абмяжоўваць час знаходжання дзяцей за камп’ютарам:

  • да 7 хвілін – дзеці 5 год;
  • да 10 хвілін – дзеці 6 год;
  • да 15 хвілін – вучні пачатковых класаў;
  • да 20 хвілін – вучні 5-7 класаў;
  • да 25 хвілін – вучні 8-9 класаў;
  • да 40 хвілін – вучні 10-11 класаў